Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 сьнежня 2000 г.


Міхал Стэльмак, Менск

Фэдэрацыя прафсаюзаў правяла ў працоўных калектывах сацыялягічнае апытаньне, у якім удзельнічала 1000 чалавек. 73,8% апытаных заклікаюць Фэдэрацыю ўзяць удзел у маючых адбыцца ў 2001 годзе выбарах прэзыдэнта. 18% зьбіраюцца прагаласаваць на выбарах за старшыню Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімера Ганчарыка.

Паводле прафсаюзнага апытаньня, палітычны рэйтынг Ганчарыка сярод працаўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў ня вельмі саступае рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі, за якога маюць намер прагаласаваць 22,2% рэспандэнтаў. На трэцім радку Міхал Чыгір — 13,8%. Станіслаў Шушкевіч — чацьверты (7,9%). Наступныя радкі ў сьпісе магчымых кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду займаюць старшыня партыі "Надзея" Валянціна Палевікова (5,9%) і лідэр Рэспубліканскае партыі Працы Аляксандар Бухвостаў (5,4%).

За астатніх вядомых у Беларусі асобаў, сярод якіх прозьвішчы Домаша, Лябедзькі, Вячоркі, Калякіна, Пазьняка і Ярашука, зьбіраюцца прагаласаваць ад 1% да 3% апытаных. Гэтае дасьледаваньне, паводле прафсаюзных крыніцаў, фактычна азначае, што Ўладзімер Ганчарык будзе ўдзельнічаць у выбарчым марафоне.

XS
SM
MD
LG