Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 сьнежня 2000 г.


Алесь Горбач, Ганцавічы

(эфір 11 сьнежня)
Сёньня Ганцавіцкі раённы суд пакараў мясцовага актывіста Пятра Гузаеўскага штрафам у памеры 2-х мінімальных заробкаў за незаконнае рспаўсюджваньне СМІ…

Уся правіна Пятра Гузаеўскага была ў тым, што ён хацеў правесьці конкурс школьных газэтаў і ў адмысловых аб"явах, якія былі распаўсюджаныя ў школах, абяцаў аказаць неабходную тэхнічную падтрымку.

Такая абвестка была знойдзеная міліцыянтамі ў адной з ганцавіцкіх школаў і стала ўлікай. Да гэтага яшчэ прыбавілі арыгінал-макет інфармацыйнага бюлетэня "Наша Ганцаўшчына", які быў знойдзены ў Гузаеўскага на кватэры пад час ператрусу і канфіскаваны разам з кампутарнай тэхнікай.

Тэхніку вярнулі яшчэ на мінулым тыдні, прызнаўшы, што яна была адабраная незаконна. У астатнім праваахоўчыя ворганы Ганцавічаў убачылі крымінал.

Грамадзкі абаронца ад Беларускага Гэльсынскага камітэту Юры Бунееў спрабаваў давесьці судзьдзі Сяргею Ваўчку, што абвінавачваньні Гузаеўскага ў незаконным вырабе і распаўсюджваньні сродкаў масавай інфармацыі ня маюць падставаў.

Аднак судзьдзя, нягледзячы на гэтыя аргумэнты, а таксама на блытаныя і супярэчлівыя паказаньні міліцыянтаў, усё ж вынес прысуд не накарысьць спадара Гузаеўскага. І пакараў яго штрафам у 2 мінімальныя заробкі.

Сам Гузаеўскі заявіў, што не пагодзіцца з такім рашэньнем і будзе абскарджваць яго праз абласны суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG