Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 сьнежня 2000 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеўская вобласьць

Управа грамадзкіх аб'яднаньняў міністэрства юстыцыю Беларусі папярэдзіла магілеўскі праваабарончы цэнтар пра магчымую ліквідацыю арганізацыі ў тым выпадку, калі яна ня зьменіць статут. У той жа час рашэньнем суду была ліквідаваная крычаўская гарадзкая арганізацыя "Гуманітарная ініцыятыва".

Паводле статута, магілеўскі праваабарончы цэнтар аказвае дапамогу ня толькі сваім сябрам, але і ўсім жыхарам, якія маюць у ёй патрэбу. Начальнік управы грамадзкіх аб'яднаньняў міністэрства юстыцыі Міхаіл Сухінін у лісьце на імя дырэктара цэнтру Сяргея Абадоўскага патрабуе адмяніць менавіта гэтыя пункты статута. На яго думку, праваабарончы цэнтар парушыў 22 артыкул Закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях, які дае права арганізацыям абараняць правы толькі ўласных чальцоў. Маўляў, праваабарончы цэнтар у статуце завысіў свае паўнамоцтвы.

Спадар Абадоўскі лічыць, што такі крок міністэрства юстыцыі абумоўлены актыўнай грамадзкай дзейнасьцю цэнтра, які апошнім часам накіраваў некалькі скаргаў на дзеяньні міліцыі і пракуратуры. На пытаньне, чаму патрабуюць зьмяніць статут толькі ў адной праваабарончай арганізацыі, ён адказаў: "Праваахоўчыя ворганы яшчэ раз засьведчылі, што яны неі захоўваюць прынцып роўнасьці ўсіх правоў перад законам. Яны пайшлі іншым шляхам, бо спрабуюць забараніць арганізацыю і дыскрэдытаваць майго сына".

У выпадку, калі цэнтар ня зьменіць стату, яго чакае лёс крычаўскага гарадзкога аб'яднаньня "Гуманітарная ініцыятыва", якая на час спыніла сваё юрыдычнае існаваньне. Суд вынес такое рашэньне на той падстааве, што аб'яднаньне ня здолела ў час падрыхтаваць дакумэнты на рэгістрацыю. Як стала вядома, "Ініцыятыва" не прадставіла даведку пра юрыдычны адрас аб'яднаньня, бо яе адмовіліся зацьвердзіць у некалькіх домакіраўніцтвах Крычава.

Як заявіў кіраўнік "Гуманітарнай ініцыятывы" Сяргей Няроўны, такі дакумэнт адмовілася заверыць і натарыюс, жонка крычаўскага міжрайпракурора Ірына Разанцава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG