Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 2000 г.


Максім Лукашэвіч, Прага

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы ў справах Беларусі Вольфганаг Бэрэндт зрабіў сёньня заяву ў адказ на пагрозы Лукашэнкі скараціць тэрмін перабываньня КНГ АБСЭ ў Менску.

"Калі Лукашэнка гэта зробіць у аднабаковым парадку, гэта будзе сур'ёзным крокам назад ў і без таго кепскіх адносінах Беларусі з эўрапейскімі арганізацыямі," – заявіў, у прыватнасьці, Бэрэндт.

(Бэрэндт: ) "КНГ АБСЭ ў Беларусі пад кіраўніцтвам нямецкага дыплямата, доктара Ганса Георга Віка, якая пачала сваю дзейнасьць у Беларусі ў 1998 годзе, рабіла і робіць усё магчымае, каб распачаць і дапамагчы дыялёгу паміж урадам і апазыцыйнымі сіламі. Абвінавачаньні, якія зараз высоўваюцца, што КНГ стала рупарам апазыцыі, пакідаюць сур'ёзны сумнеў наконт зацікаўленьня прэзыдэнта Лукашэнкі сур'ёзна супрацоўнічаць з эўрапейскімі арганізацыямі. Гэтыя арганізацыя выразна адстойваюць дэмакратычныя прынцыпы, і таму яны і не за апазыцыю, і не за ўрад.

Я лічу, што вельмі важна, каб КНГ працягвала сваю працу ў Беларусі і імкнулася падтрымоўваць разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. Я лічу, што КНГ парабіла вельмі добрую працу ня толькі ў спробах распачаць дыялёг паміж апазыцыяй і ўрадам, але і ў падтрымцы ўнутраных назіральнікаў на парлямэнцкіх выбараў. У выніку мы мелі добрую карціну таго, што адбывалася. Гэтая карціна, як мы і чакалі, паказала, што ў Беларусі існуе вялікі дэфіцыт дэмакратычных працэдураў. Мы прызнаем, што некаторы прагрэс быў дасягнуты, але тым ня менш ён ненедастаткова адпавядае крэтэрам, што вызначаныя эўрапейскай супольнасьцю".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG