Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

51-ю гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека адзначаюць і беларусы замежжа. У сталіцы Бэльгіі ў Брусэлі мясцовыя беларусы правялі пікет. Пад час акцыі мы зьвязаліся са старшынём Беларускага цэнтру ў Бэльгіі Ігарам Лазарчуком…

(Лазарчук: ) "Вітаю вас. Зараз ля расейскай амбасады ў Брусэлі праводзіцца акцыя. Яе праводзіць Беларускі цэнтар. Пад аховай бэлькійскай паліцыі каля 30-ці чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пікетуюць амбасаду".

(Радкевіч: ) "Скажыце, а чаму – расейскую?"

(Лазарчук: ) "Гэты пікет мы ладзім з прычыны дамовы аб беларуска-расейскім саюзе. Выйшлі прадстаўнікі расейскай амбасады, але да нас яны не падыходзяць. У нас падрыхтаваны ліст, мы трымаем плякаты "Беларусь – калёнія Расеі. Хто – наступны?", "Не – дамове з Расеяй", "Спыніць падтрымку крымінальнага рэжыму", "Адказнасьць за злачынствы рэжыму нясе й расейскае кіраўніцтва". "Сёньня - Чачня, заўтра – Беларусь". Таксама мы трымаем плякаты супраць парушэньня правоў чалавека, з палітычнымі вязьнямі, з тымі, хто знаходзіцца за кратамі: Клімаў, Кудзінаў, распавядаем пра тое, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі. На нашую думку, за гэта нясе адказнасьць таксама кіраўніцтва Расеі, якое падтрымлівае рэжым Лукашэнкі".

(Радкевіч: ) "Я чула, што выйшлі супрацоўнікі расейскай амбасады да вас. Чаму вы не ўступаеце зь імі ў размовы?"

(Лазарчук: ) "Некалькі словаў пра тое, што сабой уяўляе расейская амбасада. Вельмі велізарны будынак, больш як будынак амэрыканскай амбасады, тут плаваюць птушкі, бо будынак знаходзіцца ў лесе. Вельмі прыемнае месца. Да нас прадстаўнікі расейскай амбасады не падыходзяць. Дарэчы, мы ведаем тут некаторых людзей, якія год таму нас проста папярэджвалі не праводзіць ніякіх акцыяў. Вось зараз яны таксама, як заўсёды, з фотакамэрай здымаюць нас...""

(Радкевіч: ) "Гэта людзі з расейскай амбасады?"

(Лазарчук: ) "Так. Так".

(Радкевіч: ) "А што значыць – папярэджвалі, каб нічога не праводзіць? Яны вам пагражалі?"

(Лазарчук: ) "Яны нас папярэджвалі год таму, калі мы ладзілі першы пікет, што лепш бы мы падумалі праводзіць яго ці не… Таму што калісьці трэба будзе вяртацца на Радзіму. І, па-другое, гэта акцыя, якую мы праводзім… Летам наступнага году Бэльгія будзе старшынёй у Эўрапарлямэнце. І потым, прыцягваньне бэльгійскага грамадзтва да праблемаў Беларусі…"

(Радкевіч: ) "І ня толькі прыцягненьне ўвагі бэльгійскай грамадзкасьці, але й увагі бэльгійскага кіраўніцтва…"

(Лазарчук: ) "Так, так. Мы плянуем яшчэ правесьці шэраг акцыяў ля дзяржаўных установаў, ля ўсялякіх дзяржаўных структураў Бэльгіі і будзем інфармаваць пра сытуацыю ў Беларусі. Пра нашую дзейнасьць тут здымае тэлевізія, перадае радыё. Мы фармуем грамадзкую думку пра Беларусь у Бэльгіі".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG