Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 2000 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Напярэдані 51-й гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека праваабрончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала ўжо 11-ю гадавую справаздачу аб выкананьні правоў чалавеека ў сьвеце. Як і ў папярэднія гады справаздачу аб стане правоў чалавека ў розных рэгіёнах і краінах супрацоўнікі арганізацыі падрыхтавалі з дапамогай праваабаронцаў з паасобных краінаў.

Найнавейшая справаздача Human Rights Watch ахоплівае пэрыяд з лістападу 99-га да кастрычніка бягучага году. Яна засяроджвае ўвагу на 70-ці краінах сьвету ўключна з былымі камуністычнымі краінамі цэнтральнай і ўсходняй Эўропы.

У сёлетнім дакумэнце адзначаецца пэўны прагрэс у некаторых краінах і рэгіёнах, як і выразнае пагаршэньне сытуацыі ў іншых. Напрыклад, станоўчыя зрухі назіраюцца на Балканах. У Харватыі да ўлады прыйшлі дэмакратычныя сілы. Яны гатовыя супрацоўнічаць з Міжнародным трыбуналам ў Гаазе і зьмянілі да лепшага стаўленьне да этнічных меншасьцяў.

У справаздачы, адносна шмат увагі прысьвечана таксама Югаславіі. Дэмакратычнае адхіленьне ад улады прэзыдэнта Мілошэвіча, –гаворыцца ў справаздачы, – стварыла шанец на мір і вяршэнства закону ў гэтай краіне. З другога боку, новы ўрад Югаславіі адмаўляецца выдаць абвінавачанага ў ваенных злачынствах Мілошавіча Міжнароднаму суду.

Асноўную заклапочанасьць Human Rights Watch выклікае працяг кровапраліцьця ў Чачні і далейшыя злоўжываньні дыктатарскіх рэжымаў ў цэнтральнай Азіі. Як заявіў выканаўчы дырэктар Human Rights Watch Кенэт Тоз:

"Ёсьць аж зашмат месцаў, дзе урад лічыць, што ўсё яшчэ савецкія часы, і што ён упаўнаважаны расьціснуць у пыл кожнага, хто пасьмеў далучыцца да незалежнай арганізацыі, хто незалежна моліцца Богу, хто незалежна выказваецца супраць ураду. Я маю на ўвазе такія краіны, як Узбэкістан і Кыргізстан, дзе ня бачна розьніцы паміж цяперашнімі кіараўніцтвамі і ўрадамі з савецкіх часоў".

У сёлетняй справаздачы адзначаецца, што міжнародная супольнасьць "спрабуе ўтаймаваць масавыя зьверствы, абараніць ахвяры злачынстваў, адбудаваць разбураныя канфліктамі краіны, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці ". Праваабарончыя арганізацыі ставяць націск на глябальную разьвязку праблемы ўцекачоў і перамешчаных асобаў, аднак, на жаль, да сёньняшняга дня няма мэханізмаў, якія б дазволілі прымусіць урады шэрагу краінаў выконваць асноўныя правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG