Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 сьнежня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Барацьба за перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША можа перамясьціцца з судовых заляў ў заканадаўчы сход штату Флярыда, а потым і ў Кангрэс ЗША. Пакуль барацьба ў судзе працягваецца, але таксама й заканадаўцы рыхтуюцца сказаць сваё слова.

Калі адвакаты Гора змогуць пераканаць суддзяў Вярхоўнага суду штату, што рашэньне акруговага суддзі Солза адхіліць просьбу аб пераліку галасоў пярэчыць папярэдняму судоваму рашэньню, гэта дае ім шанец на перагляд справы – піша сёньняшняя Financial Times. Адвакаты каманды Гора лічаць, што суддзя Солз зрабіў вялікую памылку, калі прызнаў у свай пастанове, што вынік галасаваньня мог быць іншым, калі б былі падлічаныя ўсе спрэчныя бюлетэні. Каманда Гора настойвае на тым, што закон Флярыды абавязвае улічыць такія бюлетэні, калі "маюць мейсца сумненьні адносна вынікаў выбараў".

"Гадзіннік адлічвае час, і невядома, колькі яго спатрэбіцца Вярхоўнаму суду" – гэтае выказваньне сэнатара ад штату Флярыда, лідэра рэспубліканскай бальшыні Джыма Кінга.
друкуе сёньня газэта New York Times.

Калі суд пагодзіцца з просьбай аб пераліку 14 тысячаў спрэчных бюлетэняў, заканадаўцы штату павінны будуць узважыць магчымасьць таго, што ў Вашынгтон абіраць прэзыдэнта накіруюцца дзьве групы выбаршчыкаў ад Флярыды. Адна будзе прызначаная па выніках рашэньня суду, а другая – абраная заканадаўчым сходам Флярыды. Падобная калізія можа быць вырашаная толькі ў кангрэсе альбо Вярхоўным судом ЗША – піша газэта.

Іншае амэрыканскае выданьне – Wasington Post, аналізуе магчымыя шляхі, якімі рэспубліканцы і дэмакраты будуць далей дамагацца перамогі.

Пакуль Гор не саступіць, каманда Буша будзе зацята змагацца за перамогу ўсімі спосабамі – і праз суд і праз заканадаўчы сход Флярыды.

Рэспубліканцы упэўненыя, што доўгая дыскусыя ў справе выбараў набліжаецца да заканчэньня і ў канчатковай перамозе Буша не сумняваюцца й дэмакраты, нягледзячы на іхнае адзінства ў падтрымцы рашэньня Гора зноў зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Флярыды.

Газэта цытуе аднаго з кангрэсмэнаў-дэмакратаў, які сказаў учора: "Усе маюць аднолькавае меркаваньне адносна верагоднага рашэньня Вярхоўны суду Флярыдыі і таго, што Гор тады мусіць саступіць".

Некаторыя дэмакраты лічаць, што перамога Гора ў Вярхоўным судзе штату магла б дапамагчы умацаваць адзінства партыі ў барацьбе за перамогу. "Калі суд пастановіць пералічваць галасы, дэмакраты будуць гатовыя зрабіць гэта ўручную" – лічыць адзін з прыхільнікаў Гора.

Калі Гор прайграе справу ў Вярхоўным судзе Флярыды, але выйграе іншыя справы – адносна прызнаньня несапраўднымі некалькіх тысяч бюлетэняў у некаторых акругах, дэмакраты размяжуюцца ў пытаньнях стратэгіі, лічыць Washington Post.
Барацьба за перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах можа мець працяг у заканадаўчым сходзе штату, а потым, магчыма і ў кангрэсе – ужо ў студзені.

XS
SM
MD
LG