Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 сьнежня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Камэнтар настаўніцы адной з Аршанскіх школаў Тацяны Даніленка.

(Даніленка: ) "Я падпісалася таксама. Лічу, што калі ня будзе вялікага эфэкту, то зьвярнуць увагу на нас павінны. Далей так немагчыма: нізкая зарплата – як можна пражыць за сорак даляраў у месяц?"

(Караткевіч: ) "Скажыце, ці не было нейкіх праблемаў у вашай школе ў звязку з тым, што Вы паставілі подпіс і наколькі былі салідарныя вашыя калегі ў гэтым?"

(Даніленка: ) "З боку сваіх калег і адміністрацыі я не сустрэла ніякіх перашкодаў, усе дружна, салідарна падпісаліся. Вырашылі, што так далей жыць немагчыма".

(Караткевіч: ) "Калі Вашыя прапановы, заўвагі ня будуць улічаныя, ці магчымы ў настаўніцкім асяродку страйк, ці ён мэтазгодны?"

(Даніленка: ) "Я яшчэ над гэтым не задумвалася, што менавіта страйк апошні этап. Можа да гэтага ня дойдзе".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG