Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 сьнежня 2000 г.


Алесь Горабач, Ляхавічы

Раённыя ўлады Ляхавічаў двойчы адмовілі баранавіцкай недзяржаўнай гэзэце «Інтэкспрэс» у акрэдытацыі карэспандэнткі Ірыны Мухарэўскай.

Аргумэнтацыя ў ляхавіцкіх чыноўнікаў нескладаная. У нас, маўляў, ёсьць свая раёнка і гэтага дастаткова, інфармацыйнага голаду ў жыхароў раёну і гораду няма.

Гэтыя адмовы рэдакцыя спрабавала абскардзіць у Берасьцейскім аблвыканкаме, аднак і там не знайшла паразуменьня. Адказ за подпісам намесьніка старшыні выканкаму Леаніда Цупрыка даволі заблытаны. То ён піша, што Ляхавіцкі райвыканкам дзейнічаў паводле закону, пасьля прыводзіць артыкул 42 Закона аб друку, які кажа, што рэдакцыі газэтаў маюць права на акрэдытацыю сваіх карэспандэнтаў, пасьля ізноў робіць выснову, што закон ня быў парушаны.

Разбурыць манаполію ляхавіцкіх уладаў на інфармаваньне грамадзянаў гзэта «Інтэкспрэс» разам з Ірынай Мухарэўскай спрабавалі і іншым шляхам. А менавіта вырашылі заснаваць у Ляхавічах асобную незалежную газэту «Ляхавіцкі час». Аднак, паводле Закону аб друку, рэгістрацыя выданьня можа адбыцца толькі са згоды мясцовага воргану выканаўчай улады. На мінулым тыдні Ляхавіцкі райвыканкам вырашыў не даваць такой згоды. Матывацыя тая ж – ёсьць раёнка і гэтага дастаткова. Аднак ні рэдакцыя газэты «Інтэкспрэс», ні сама Ірына Мухарэўская ня думаюць апускаць рукі, і цяпер рыхтуюцца да таго, каб гэтыя адмовы абскарджаваць у судовым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG