Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 сьнежня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ў Першамайскім судзе Менску быў асуджаны апошні з затрыманых удзельнікаў апазыцыйнай акцыі моладзі, якая адбылася 12 лістапада пад лёзунгам: "Пераменаў!". У той дзень было затрымана 112 чалавек.

Адміністрацыйная справа Сяргея П'яных – апошняя з 26 справаў, накіраваных у менскія суды за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 12 лістапада.

Падчас судовага паседжаньня падпалкоўнік Гірэль на пытаньне: "Чаму не затрымалі Сяргея П'яных у момант правядзеньня акцыі, а толькі праз два дні выклікалі позвай у міліцыю?", даў наступны адказ:
(Гірэль: ) "І таму, што я ведаў, што гэта – П"яных, то даў бы ўказаньне яго ня браць. Мэтазгодна затрымліваць тых, каго мы ня ведаем у твар. А вас затрымаем, пасьпеем цягам 2-х месяцаў прыцягнуць да адказнасьці".

Суддзя Юры Гарбатоўскі вынес Сяргею П'яных папярэджаньне. Барыс Гюнтэр, які быў абаронцам Сяргея, так пракамэнтаваў гэтае судовае рашэньне:

(Гюнтэр: ) "Гэты судзьдзя ўжо многа судзіў шмат ужо людзей і фактычна ўсім даў папярэджаньні. У сувязі з тым, што акцыя была вельмі кароткачасовай і такіх яўных правапарушэньняў не было, было б сьмешна, калі б было больш суровае пакараньне. Тым больш, што П"яных гаварыў, што быў там, а не ў якасьці актыўнага ўдзельніка. Ішоў па ходніку".

Астатнія некалькі дзесяткаў спраў студэнтаў і школьнікаў будуць разглядацца яшчэ на працягу месяца ў раённых адміністрацыях камісіямі ў справах непаўнагадовых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG