Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 сьнежня 2000 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

Бялыніцкія раённыя ўлады адмовілі ў пастаноўцы на ўлік кіраўніцтву мясцовай суполкі аб'яднаньня "Маладая грамада" і распачалі перасьлед яго актывістаў.

Пасьля месячнага разгляду дакумэнтаў старшыня райвыканкаму Генадзь Шпакоўскі адмовіў арганізацыі ў пастаноўцы на ўлік на той падстве, што яна не прадставіла дамову арэнды кватэры. Як стала вядома, уласную прыватызаваную кватэру прадаставіў для сядзібы старшыня суполкі Алег Мяцеліца, сям'я якога падпісалася пад гэтым дакумэнтам.

Вынікам працяглага знаходжаньня папераў у нетрах раённай вэртыкалі стаў ціск на мясцовых актывістаў "Маладой Грамады". Першай ахвярай стаў самы малады зь іх, 11-кляснік Ільля Палуда, прозьвішча якога вычыталі ў сьпісе васьмі сяброў суполкі.

Зрэшты, за апошнія дні гэта ня першы выпадак такога кшталту на Магілеўшчыне. Так, Горацкая раённая вэртыкаль змагла пазнаёміцца са сьпісамі настаўнікаў, якія паставілі свае подпісы пад заявай да кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем падвысіць заробкі. Адразу пасьля гэтага заяву аб звальненьни па ўласным жаданьні падаў начальнік раённага ўпраўленьня адукацыі спадар Ягоранка, які паставіў подпіс пад зваротам.

Дырэктар Вішоўскай сярэдняй школы пагражала Ільлі Палуду адлічэньнем з установы, але праз нейкі час зьмяніла сваё рашэньне. Ня вытрымаўшы перажываньняў маці, якую двойчы выклікалі ў школу, Ільля Палуда напісаў, што ён не ўступаў у арганізацыю.

Вось як пракамэнтаваў гэтыя падзеі старшыня суполкі Алег Мяцеліца:
Цытую: "Мне здаецца, яны ня ставяць нас на ўлік, бо баяцца. Мы ўжо прынялі актыўны ўдзел у маладзёвай акцыі "За перамены" і будзем надалей працягваць саю дзейнасьць. А ўлады хочуць, каб у нашым раёне ўсё было ціха".

Як стала вядома, суполка ў другі раз падала дакумэнты для пастаноўкі на ўлік у райвыканкам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG