Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 сьнежня 2000 г.


Алег Супрунюк, Берасьце

Берасьцейскі гарвыканкам сёньня адмовіў жыхарам гораду ў правядзеньні шэрагу пікетаў, прымеркаваных да чарговай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Дазвол быў выдадзены на правядзеньне толькі адной акцыі – на мясцовым стадыёне "Будаўнік"…

Аўтары заявы, ськіраванай у гарвыканкам, паведамілі пра сваё жаданьне правесьці 10-га сьнежня некалькі пікетаў, каб нагадаць жыхарам гораду пра 52-ю гадавіну ад моманту прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Акцыю плянавалася правесьці ў 5-ці розных месцах гораду. Як у цэнтры гораду, так і на ўскрайках. Але сёньня заяўнікі атрымалі ліст з гарвыканкаму, у адпаведнасьці зь якім вэртыкаль адмаўляе ў правядзеньні пікетаў ва ўсіх заяўленых месцах. Апроч стадыёну "Будаўнік". Гэты спартовы аб"ект вызначаны берасьцейскімі ўладамі як адзіная тэрыторыя ў горадзе, дзе апазыцыі дазволена праводзіць акцыі.

Пікет павінен адбыцца на стадыёне 10-га сьнежня ад 11-й да 13-й гадзінаў. Але ў Берасьцейскім адзьдзяленьні праваабарончага цэнтру "Вясна" не выключаюць, што пікеты ў гэты дзень адбудуцца і ў тых месцах, дзе ўлады не дазволілі іх ладзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG