Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 сьнежня 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

(эфір 2 сьнежня)
Сябры Цэнтральнага камітэту Сацыял-Дэмакратычнае "Народнае Грамады", паседжаньне якога сёньня праходзіла ў Менску, пастанавілі, што канчатковае рашэньне ў стратэгіі партыі на пэрыяд прэзыдэнцкае выбарчае кампаніі і падтрымцы адзінага кандыдата прыме нечарговы зьезд БСДП, прызначаны на сакавік наступнага году. Цэнтральны Камітэт таксама аднавіў у шэрагах партыі лідэра фракцыі "За адзінства" Аляксея Караля.

Сёньняшняе паседжаньне Цэнтральнага камітэту "Народнае Грамады" працягвалася больш за 9 гадзінаў. Асноўныя спрэчкі разгарэліся ў пытаньні падвядзеньня вынікаў восеньскае палітычнае кампаніі, і задачах партыі на наступны год.

Думкі 87 сябраў ЦК БСДП падзяліліся прыкладна пароўну. Прыхільнікі Міколы Статкевіча даказвалі, што ўдзел сяброў партыі ў выбарах у г.зв. "Палату прадстаўнікоў" быў апраўданым, прыхільнікі Аляксея Караля наадварот сьцьвярджалі, што гэта была сур'ёзная палітычная памылка.

У выніку была прынятая кампрамісная рэзалюцыя, якая прызнае, што ўдзел сяброў партыі ў выбарах меў як станоўчыя, гэтак і адмоўныя моманты. Сябры ЦК таксама зацьвердзілі папярэднія элемэнты стратэгіі "Народнае Грамады" на пэрыяд прэзыдэнцкае кампаніі. Гэта вылучэньне адзінага кандыдата ад усіх асноўных апазыцыйных сілаў, пашырэньне сыстэмы назіраньня за выбарамі й г.д.

Цэнтральны камітэт даручыў кіраўніцтву партыі правесьці неабходныя перамовы, з усімі апазыцыйнымі сіламі, у тым ліку і з Каардынацыйнай радаю дэмакратычных сілаў, дзеля вылучэньня адзінага кандыдата. Канчатковае ж рашэньне ў падтрымцы адзінага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта прыме зьезд БСДП ў сакавіку.

Сябры ЦК таксама аднавілі ў шэрагах партыі кіраўніка магілеўскай абласной арганізацыі Аксану Бэрнацкую і лідэра фракцыі "За адзінства" Аляксея Караля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG