Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 сьнежня 2000 г.


Як стала вядома Радыё Свабода з крыніцаў ва ўрадзе ЗША, апошнія кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Беларусі не засталіся па-за ўвагай, аднак ніякім чынам не паўплываць на пазыцыю Злучаных Штатаў у дачыненьні да беларускага рэжыму.

Злучаныя Штаты чакаюць ад беларускага кіраўніцтва выкананьня міжнародных дамоўленасьцяў і абавязальніцтваў, а не замены адных ляяльных рэжымаў чыноўнікаў другімі.

У Дзярждэпартамэнце ЗША лічаць, што ў цяперашняй сытуацыі Расея таксама стаіць перад выбарам: згубіць уплыў на Беларусь, як гэта здарылася з Югаславіяй, ці пачаць перамовы зь беларускай апазыцыяй цяпер, паколькі ў пэўны момант апазыцыя прыйдзе да ўлады.

ЗША будуць працягваць аказваць падтрымку тым, хто працуе на ўсталяваньне дэмакратыі ў сувэрэннай незалежнай Беларусі.

XS
SM
MD
LG