Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 лістапада 2000 г.


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

(эфір 25 лістапада)
Сёньня сябры пінскай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада паведамілі, што ўначы невядомыя размалявалі дзьверы партыйнага офісу надпісамі з нецэнзурнымі выразамі ды пагрозамі.

Офіс пінскай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада месьціцца у адміністрацыйным будынку на вуліцы Леніна разам з шэрагам іншых офісных памяшканьняў. Аднак уначы размалявалі толькі нядаўна ўсталяваныя дзьверы сацыял-дэмакратаў. Сярод пераважна нэцэнзурных надпісаў ёсьць і пагрозы, кшалту "Лукашэнка наш бацька, і калі вы не падохлі ўчора, то падохнеце заўтра".

Выконваючы абавязкі старшыні пінскай філіі Народнай Грамады Сяргей Касьцюковіч паведаміў, што ў міліцыі, куды ён зьвярнуўся сёньня раніцай, да ягонай заявы паставіліся несур'ёзна. Гаворыць Сяргей Касьцюковіч:

(Касьцюковіч: ) "На гэтае хуліганства можна было б і не зьвярнуць увагі, калі б ня зьмест надпісаў. Надпісы – яўна пралукашэнкаўскія. Варта адзначыць тое, як паставіліся да маёй заявы ў міліцыі. У адказ на заяву, дзяжурны міліцыянт Козел пакпіў, што зараз пашле ўчастковага за фарбай, і ён прыйдзе ды пафарбуе дзьверы. Я прачакаў паўтары гадзіны, але ўчастковы так і не прыйшоў".

Сказаў выконваючы абавязкі старшыні пінскай філіі Народнай Грамады Сяргей Касьцюковіч.

XS
SM
MD
LG