Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лістапада 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(эфір 22 лістапада)
170 мінімальных заробкаў штрафу – такі прысуд быў зачытаны сёньня Андрэю Мялешку, кіраўніку Гарадзенскай арганізацыі Маладога Фронту. Гэта 612 тысяч рублёў. Хлопца пакаралі адначасова за акцыю "Моладзь – за перамены" і за шэсьце, якое адбылося ў горадзе яшчэ 8-га кастрычніка.

Судовы разбор адбыўся ўчора. А сёньня ў Ленінскім раённым судзе горада Андрэю Мялешку быў зачытаны такі прысуд: штраф 612 тысяч рублёў. Рашэньне прыняў судзьдзя ў адміністрацыйных справах Дзьмітры Дземчанка.

Андрэй Мялешка патлумачыў, што падаваў заяўку аб правядзеньні 12-га лістапада пікета каля Дома сувязі. Улады дазвол далі, аднак зьмянілі і месца правядзеньня, і час. Спадар Мялешка сказаў, што накіраваўся да Дому сувязі, каб папярэдзіць моладзь, якая магла ня ведаць аб пераносе месца пікетаваньня. Аднак там ён быў затрыманы.

У міліцыі на яго быў складзены пратакол як на арганізатара недазволенага пікета. Гэта раз. Па-другое, міліцыянты дадаткова напісалі яшчэ адзін пратакол, абвінаваціўшы Мялешку у актыўным удзеле ў недазволеным шэсьці. Хаця з часу яго правядзеньня мінуў больш за месяц. Зазначу, што 8-га кастрычніка пратаколы увогуле не складаліся. Усе гэтыя акалічнасьці, аднак, не засмуцілі судзьдзю.

Гэта самы суворы прысуд. На мінулым тыдні іншыя ўдзельнікі акцыі "Моладзь – за перамены" былі пакараныя штрафамі па 20-30 мінімальных заробкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG