Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лістапада 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня ў Горадні адбыўся сход дэпутатаў з усяе вобласьці, на якім абраны 8 дэпутатаў у верхнюю палату Лукашэнкавага парлямэнту.

У абласным драмтэатры было сабрана 529 дэпутатаў. Гэта былі выбары бяз выбару. Паколькі на адно месца было вылучана толькі па адной кандыдатуры. Старшыня Цэнтрвыбаркаму Ярмошына паведаміла, што ўсе кандыдаты прызнаныя маючымі права ўдзельнічаць у выбарах.

Першым у сьпісе абраных старшыня аблвыканкаму Дубко, які паўторна трапіў у Савет рэспублікі. Разам зь ім – дырэктар сыраробнага заводу Жульпо, палкоўнік Ліс, дырэктар мясакамбінату Філіповіч, загадчык катэдры сталічнага мэдінстытуту Аляшкевіч. А таксама – кіраўнік аграфірмы "Мажэйкава" Рахатка, гэта аграфірма, дзе вырабляецца вядомая гарэлка "Панскі дом". Далей – намесьнік дырэктара жыльлёва-камунальнай гаспадаркі са Смаргоні Кляпацкая і, нарэшце, галоўны мэханік Слонімскай камвольна-прадзіўнай фабрыкі Салевіч.

Карэспандэнта "Свабоды", дарэчы, на сход не пусьцілі. Начальнік управы грамадзка-палітычнай інфармацыі аблвыканкаму Ўладзімер Амелька патлумачыў, што быццам бы была каманда са сталіцы дапусьціць толькі журналістаў афіцыйных выданьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG