Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 лістапада 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 16 лістапада)
У Жэневе экспэрты Камітэту ААН супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, нечалавечых або прыніжаючых годнасьць чынаў абыходжаньня й пакараньня задаюць пытаньні дакладчыку ад Рэспублікі Беларусь.

На думку экспэртаў, даклад, які быў праслуханы ўчора, ня ўтрымлівае ніякіх канкрэтных дадзеных. Таму беларускі бок мусіць падрыхтавацца і адказаць на пытаньні, зьвязаныя са справамі зьніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага.

Яшчэ шэраг пытаньняў зададзена Беларусі адносна крымінальных справаў палітвязьняў, абыходжаньня з дэманстрантамі, катаваньняў пад час сьледзтва, пра ўмовы ў спэцшколах і дамах для састарэлых, пра дзедаўшчыну ў войску…

Заўтра беларускі бок мусіць паведаміць Камітэту ААН канкрэтныя зьвесткі ды адказаць на ўсе пастаўленыя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG