Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 лістапада 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Працягваюцца суды над удзельнікамі моладзевай акцыі 12 лістапада…

У Савецкім судзе Менску разгледжана апошняя адміністрацыйная справа, узбуджаная праваахоўнымі ворганамі супраць удзельнікаў шэсьця 12 лістапада. Віталю Кошалеву, студэнту радыётэхнічнага каледжу, суд вынес папярэджаньне.

А ў Першамайскім судзе чакаюць разгляду справаў яшчэ трое ўдзельнікаў шэсьця: Сяргей Шмялёў, Руслан Харкевіч і Дзяніс Яроменка. Судзьдзя накіраваў гэтыя справы ў РАУС, каб там слушна аформілі пратаколы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG