Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 лістапада 2000 г.


Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фітцпатрык накіравала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з падзеямі 12 лістапада ў Менску.

У лісьце выказваюцца патрабаваньні да Лукашэнкі:

- забясьпечыць, каб усе тыя, хто яшчэ знаходзіцца пад арыштам, былі вызваленыя, і ўсе абвінавачаньні супраць іх былі скасаваныя;

- каб было праведзенае поўнае расьледваньне паведамленьняў пра жорсткія паводзіны міліцыі ў часе і пасьля акцыі пратэсту;

- каб былі выкарыстаныя ўсе прадугледжаныя законам захады супраць міліцыянтаў, абвінавачаных у падобнай жорсткасьці;

- каб былі зробленыя захады дзеля забесьпячэньня ў будучым канстытуцыйныга і прызнанага міжнароднай супольнасьцю права грамадзянаў удзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

Кэці Фітцпатрык,
выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека,
Ню-Ёрк

XS
SM
MD
LG