Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 лістапада 2000 г.


Алесь Грбач, Баранавічы

Баранавіцкая філія Маладога Фронту сабрала сёньня ў гарадзкім парку на акцыю "Моладзь патрабуе пераменаў" каля паўсотні маладых людзей.

Папярэдне ніхто не зьвяртаўся да гарадзкіх уладаў па дазвол на акцыю, таму арганізатары не выкарыстоўвалі нейкія лёзунгі ці сьцягі, каб не падстаўляць моладзь. Гурт упрыгожвалі толькі паветраныя балёны з надпісамі "Патрабуем пераменаў".

Некалькі словаў да прысутных прамовілі старшыня баранавіцкай арганізацыі БНФ "Адраджэньен" Алесь Пікула ды лідэр мясцовай філіі Маладога Фронту Ян Навумаў. Паводле прамоўцаў, гэта толькі першая моладзевая акцыя, якая павінна запачаткаваць шырокую кампанію "Моладзь за перамены". Галоўная ж мэта кампаніі – падрыхтаваць моладзь да прэзыдэнцкіх выбараў, якія, на думку выступоўцаў, будуць лёсавызначальнымі для Беларусі.

Больш за гадзіну гучалі пад гітару беларускія песьні, вялася гаворка пра моладзевае жыцьцё ды наагул пра сытуацыю ў Беларусі.

У той жа час ва Ўсходнім мікрараёне Баранавічаў актывістамі баранавіцкага Маладога Фронту ў людным месцы быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта стала прыемнай навіной для прысутных.

Ахоўнікаў правапарадку не было заўважана. Акцыя скончылася без ніякіх здарэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG