Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 12 лістапада 2000 г.


Юры Сьвірко, Менск

Наш карэспандэнт упершыню патрапіў ўзяць камэнтар да падзеяў на менскіх вуліцах "праваабаронцы" Яўгена Новікава, які вядомы сваёй прыхільнасьцю да ўлады.

Пасьля заканчэньня акцыі я спытаў Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна", колькі ўсяго было затрыманых. "Мы налічылі каля ста," – паведаміў сп. Бяляцкі, які а сёмай гадзіне стаяў ля ўваходу на станцыю мэтро "Акадэмія Навук" з боку кінатэатру "Кастрычнік".

А літаральна за 20 мэтраў ад Алеся Бяляцкага быў Яўген Новікаў, які часта выступае на беларускім тэлебачаньні ды называе сябе праваабаронцам. Я ня мог не спытаць сп. Новікава , як ён ставіцца да затрыманьняў.

(Карэспандэнт: ) "Вы назіралі, што тут атрымалася?"

(Новікаў: ) "Не, у мяне спатканьне".

(Карэспандэнт: ) "І вы ня бачылі, што тут робіцца?"

(Новікаў: ) "Нічога ня бачыў".

(Карэспандэнт: ) "А даўно вы тут стаіцё?"

(Новікаў: ) "Ніякіх камэнтароў".

(Карэспандэнт: ) "А чаму?"

(Новікаў: ) "Канчаеццца на – у. Ніякіх камэнтароў".

(Карэспандэнт: ) "Няўжо вы ня бачылі, як міліцыя хапала дэманстрантаў?"

(Новікаў: ) "Вы парушаеце законы журналісцкай этыкі. Ніякіх камэнтароў".

(Карэспандэнт: ) "А як я буду перадаваць? Вы ж праваабаронца нібыта".

(Новікаў: ) "Ніякіх камэнтароў. Ваша мэта – правакацыя, і толькі. Гэта даўно вядома. Пішаце? У гэтым і ёсьць ваша правакацыя, што я вам кажу "ніякіх камэнтароў, а вы гэта пішаце".

(Карэспандэнт: ) "А вы ня бачылі затрыманьняў?"

(Новікаў: ) "Ня бачыў".

(Карэспандэнт: ) "Усё нармальна?"

(Новікаў: ) "Ніякіх камэнтароў".

(Карэспандэнт: ) "Дзякуй".

Гэта быў "камэнтар" "праваабаронцы" Яўгена Новікава.

Праз гадзіну перадача "Рэзананс", дзе часта выступае сп. Новікаў, пра сёньняшнія падзеі ў Беларусі не паведаміла нічога.

XS
SM
MD
LG