Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 лістапада 2000 г.


Сёньняшнія заявы беларускага пасла ў Вільні Гаркуна камэнтуе старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі.

(Шарэцкі: ) "Справа ў тым, што ёсьць афіцыйная заява міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі, дзе была дакладна выказаная думка, што Літва будзе прытрымлівацца такога пункту гледжаньня, як і Эўропа ў адносінах да тых выбараў, якія адбыліся 15 кастрычніка.

Гэта ня выбары, а проста фарс, і іх легітымнымі ні Эўропа, ні Літва пакуль што не прызнаюць.

Я ня ведаю ніводнага літоўскага палітыка, які б лічыў, што трэба падтрымліваць дыктатуру на тэрыторыі Беларусі. Яны ведаюць, што калі, крый Божа, Беларусь стане часткай Расеі, чым гэта можа скончыцца для Літвы.

У расейскіх газэтах дакладна друкавалася тое, што далучэньне Беларусі да Расеі дасьць магчымасьць разблякаваць Калінінградзкі абарончы раён. Як гэта можна зрабіць?
Можна зрабіць толькі або акупаваўшы тую самую Літву, або – прынамсі па першым часе, зрабіўшы нейкі калідор празь яе.

Таму я не хацеў бы камэнтаваць гэта. Тым больш, што няма ніякага рашэньня. Я ведаю адносіны многіх дэпутатаў да тых выбараў, якія адбыліся ў Беларусі, і яны іх лічаць ня выбарамі, але фарсам, або нейкай іншай авантурай з боку дыктатарскага рэжыму".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG