Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 лістапада 2000 г.


Ёнас Ляўрынавічус, Вільня

Рэакцыя міністра замежных справаў Літвы і дэпутатаў Сойму на сёньняшнюю заяву Ўладзімера Гаркуна.

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі новы міністар замежных справаў Літвы Антанас Валюніс фактычна паўтарыў тыя ж ацэнкі. Паводле словаў спадара Валюніса, пасол Беларусі па-свойму інтэрпрэтаваў размову з артурасам Паўлаўскасам. Гэта факт, сказаў далей міністар, што ў свабоднай дэмакратычнай дзяржаве парлямэнтары ёсьць сувэрэннымі і пры жаданьні могуць стварыць групу. Але, наколькі я ведаю, ніхто ў Сэйме такую групу ствараць не зьбіраецца – пасьля таго, як мы далучыліся да пазыцыі Эўрапейскага Зьвязу ў адносінах выбараў у Беларусі.

Фракцыя былой кіруючай партыі кансэрватараў, нагадаўшы пра дыпляматычную азбуку, зьвяртае ўвагу кіраўніцтва Літвы на тое, што АБСЭ ды іншыя міжнародныя арганізацыі лічаць выбары ў нацыянальны сход Беларусі, што адбыліся 15 кастырчіка, недэмакратычнымі і несвабоднымі.

Акрамя таго, паводле ацэнкі кансэрватаў, Літоўская Рэспубліка афіцыйна прызнае толькі Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня, які ў 1996 годзе распусьціў аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Але ёсьць у Сэйме і іншыя погляды.

Кіраўнік левай апазыцыі, якая складае больш за траціну сябраў Сэйму, сацыял-дэмакрат Віцяніс Андрукайціс падтрымлівае магчымасьць стварэньня групы парлямэнцкіх сувязяў з "нацыянальным сходам" Беларусі. Праўда, гэтая група павінна, маўляў, займацца не ўмацаваньнем абстрактнай дружбы, а вырашэньнем канкрэтных гаспадарчых праблемў.

Андрукайціс выказаўся за "фінляндызацыю" адносінаў Літвы й Беларусі – гэта значыць, да прыпадабненьня іх да стасункаў паміж Фінляндыяй і СССР у гады халоднай вайны, і супраць узьвядзеньня "кітайскай сьцяны" паміж краінамі.

На гэта кіраўнік парлямэнцкага камітэту бюджэту прафэсар Кястуціс Глявацкас скептычна заўважыў, што эканамічных праблемаў у адносінах зь Беларусьсю падобныя захады ня вырашаць.

XS
SM
MD
LG