Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 лістапада 2000 г.


Алег Супрунюк, Берасьце

Берасьцейскiя ўкладчыкi банку «Белбалтыя» пачалi зьвяртацца ў суд, каб гэткiм чынам паспрабаваць вярнуць свае грошы. Разам зь тым клiенты «Белбалтыi» абураюцца ня толькi таму, што банк не выконвае перад iмi свае абавязкi, але й паводзiнамi мясцовых уладаў, якiя iгнаруюць звароты ўкладчыкаў.

З усiх рэгiянальных філіях банку «Белбалтыя» менавiта берасьцейская фiлiя найбольш актыўна прапаноўвала грамадзянам адчыняць рахункi ў замежнай валюце на вельмi зручных умовах. Паводле зьвестак з самога банку, у Берасьцi валютныя ўклады ў «Белбалтыi» зараз маюць больш за тры тысячы чалавек. З таго, што памер уклада зьяўляецца банкаўскай таямнiцаю, можна толькi здагадвацца, якая агульная сума запазычанасьцi банку перад берасьцейскiмi клiентамi. Паводле меркаваньняў самiх укладчыкаў, размова можа йсьцi пра суму ня меней за адзiн мiльён амэрыканскiх даляраў.

Пачынаючы зь лiпеня банк «Белбалтыя» фактычна прыпынiў выкананьне сваiх абавязкаў перад фiзычнымi асобамi. Паколькi Нацыянальны банк Беларусi не задаволiў просьбу пра выдаткаваньне мэтавага крэдыту, каб разьлiчыцца з уладальнiкамi ўкладаў, кiраўнiцтва «Белбалтыi» пайшло на крайнія захады: з 16 кастрычнiка банк увёў мараторый на выплату валютных укладаў жыхарам краіны тэрмiнам на адзiн год.

Цяпер клiенты банку пачалi зьвяртацца ў суд: паводле iхных словаў, супрацоўнiкi берасьцейскае фiлii «Белбалтыi» сьвядома ўводзiлi людзей у зман, бо працягвалi прымаць грошы i пераафармляць крэдытныя дамовы, калi банк ужо быў ня здольны выконваць свае абавязкi. Дарэчы, кiраўнiк берасьцейскае фiлii банка Мiкола Натынчык (будаўнiк паводле адукацыi) ужо з красавiка не зьяўляецца на рабочым месцы: супраць яго узбуджана крымiнальная справа паводле факту злоўжываньня службовым становiшчам.

Сярод падманутых клiентаў «Белбалтыi» шмат людзей сталага веку, якiя атрымлiвалi адсоткi з асноўнага ўкладу, што дазваляла iм выжываць у цяперашнiх эканамiчных умовах. Зараз яны фактычна засталiся бяз сродкаў, назапашаных на гэтак званы «чорны дзень», i таму выказваюць свае прэтэнзii да мясцовых уладаў. На думку ўкладчыкаў, чыноўнiкi ад «вэртыкалi» самаўхiлiлiся ад кантролю за дзейнасьцю гэтае банкаўскае ўстановы i таксама павiнны несьцi адказнасьць за тое, што адбылося. У тым лiку — i крымiнальную.

XS
SM
MD
LG