Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 лістапада 2000 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Магілева апраўдаў інваліда зь дзяцінства Сяржука Гіркіна, якога абвінавачвалі ў правядзеньні недазволенага мітынгу на Дзяды.

Суд спыніў справу за адсуьтнасьцю складу злачынства.

Такое рашэньне было прынятае пасьля прагляду відэастужкі, зь якой вынікае, што спадар Гіркін чытаў малітвы на беларускай мове, а не праводзіў мітынг.

На відэастужцы бачна: выступаюць зусім іншыя людзі.

Аднак, паводле міліцэйскага пратаколу, Гіркін падаваў заяўку на правядзеньне мітынгу-рэквіюму і таму можа быць ягоным арганізатарам.

Юнак не адмаўляе гэты факт. Але ён зьвярнуў увагу суду на тое, што акцыю меркавалі правесьці 28-га кастрычніка, а ўшанаваньне памяці продкаў было 29-га.

Паводле рашэньня гарвыканкаму, мітынг быў дазволены 28-га кастрычніка на пляцоўцы каля заводу штучнага валакна.

Людзі палічылі, што шанаваць памяць продкаў трэба каля Крыжа памяці – на мейсцы, дзе ў сталінскія часы расстралялі некалькі тысячаў жыхароў Беларусі.

Гіркін растлумачыў сваё зьяўленьне ля Крыжа памяці сваім асабістым жаданьнем.

Вось як Сяржук Гіркін пракамэнтаваў рашэньне суду спыніць ягоную справу за адсутнасьцю складу злачынства.

(Гіркін: ) "Справа ў тым, што ў іх на мяне нічога не было. Ну, дзе гэта, у якой нармалёвай краіне, чалавека могуць прыцягнуць да адказнасьці за тое, што ён маліўся?
Ну, і судзьдзя, як ні круці, мусіў такую пастанову выдаць."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG