Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 кастрычнiка 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Полацак

У Полацку Дзень памяці продкаў па традыцыі быў адзначаны жалобным набажэнствам – ля Крыжа Пакуты.

Крыж быў усталяваны 10 гадоў таму ля Бельчыцкіх могілак – месца, дзе, паводле відавочцаў, сталінскія каты забівалі беларусаў. Штогод на Дзяды сюды прыходзяць палачане, каб ушанаваць памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Сёлета жалобную паніхіду за спачын душаў бязьвінна забітых адправіў апостальскі візытатар дзеля грэка-каталікоў на Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Прагучала сумесная малітва за Беларусь, і ля падножжа Крыжа былі запаленыя памінальнія сьвечкі.

У кароткім слове колішні сябар Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛагу Леў Бялевіч выказаў падзяку мясцовай грэка-каталіцкай грамадзе за яе рупіск у справе шанаваньня памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору, а гісторык Міхась Баўтовіч назваў апошнія – удакладненыя – лічбы тых ахвяраў. Прагучала таксама думка пра тое, што беларускі соцыюм у сваёй бальшыні пазбаўлены гістарычнай памяці. Тыя сталінскія рэпрэсіі так да канца і не ўсьвядомленыя сёньняшнім пакаленьнем, і ёсьць небясьпека, што жахі і трагэдыі, які зьведаў народ цягам 20 стагодзьдзя, могуць паўтарыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG