Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 кастрычнiка 2000 г.


Ягор Маёрчык, Менск

У менскае бюро Радыё Свабода патэлефанавала нашая слухачка з Жодзіна, якая папрасіла не называць ейнае імя. Яны распавяла, як мясцовыя ўлады прымусілі сацыяльных работнікаў агітаваць на выбарах.

(Жаночы голас: ) "Гарсабес сабраў сацыяльных работнікаў, каб тыя, хто абслугоўвае сваіх інвалідаў І і ІІ групаў, адзінокіх, састарэлых…Ім далі па 17 адрасоў, выбраных у гарсабесе па дукумэнтах, каб да іх прыехалі са скрынкамі. Яны загадзя ўжо былі праагітаваныя за кандыдата Лойку, ім загадалі, каб нікому не казалі. Яны ня мелі права у гэты перадвыбарчы бруд уцягваць нашых сацыяльных працаўнікоў, бо ў гэты дзень некаторыя хворыя засталіся бяз хлеба і малака – ніхто ім не прынес. Ня можна ў гэта ўцягваць сацыяльных працаўнікоў, адрываць іх ад людзей, якіх яны абслугоўваюць. Я разумею так – гэта парушэньне закону.

Маналёг нашае слухачкі з Жодзіна падрыхтаваў да эфіру

XS
SM
MD
LG