Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 кастрычнiка 2000 г.


Максім Лукашэвіч, Прага

Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік на пытаньне нашага Радыё аб тым, ці паўплывае другі тур выбараў на іх міжнароднае прызнаньне, адназначна адказаў – не. Вік таксама расказаў пра зьмест свайго выступу 2 лістапада ў Вене.

2 лістапада Ганс Георг Вік зьбіраецца выступіць на паседжаньні пастаяннага камітэта АБСЭ ў Вене, дзе ўдзельнікі камітэту будуць абмяркоўваць пытаньне аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Мы папрасілі яго агучыць для нашага Радыё асноўныя тэзы гэтага дакладу, а таксама рэкамэндацыі, зь якімі ён выступіць на паседжаньні пастаяннага камітэту АБСЭ.

(Вік: ) "Я прытрымліваюся лініі "парлямэнцкай тройкі" на тое каб працягнуўся ці аднавіўся дыялёг унутры краіны, і каб працягнуўся дыялёг "парлямэнцкай тройкі" і нашай місіі з двума бакамі – урадам і апазыцыяй. Гэта неабходна, каб зразумець досьвед парлямэнцкіх выбараў і трансфармаваць яго ў закон аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў. Па-другое, заклікі, каб апазыцыя аб'ядналася, адносяцца і да пэрыяду прэзыдэнцкіх выбараў. Трэцяе, прэзыдэнт павінен быць адказным за тое, што ён абяцаў перад выбарамі, а менавіта правядзеньне абмежаванай канстытуцыйнай рэформы што да функцыяў парлямэнту, бо гэта было адным з чатырох патрабаваньняў міжнароднай супольнасьці".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG