Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 20 кастрычнiка 2000 г.


Мікола Іваноў, Прага

На працягу сямі гадзінаў працягвалася ўчора перастрэлка паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў Наблусе на Заходнім беразе ракі Ярдан. Падчас яе адзін палестынец і адзін ізраільцянін былі забітыя. Гэта самае сур'езнае парушэньне пагадненьняў з Шарм эль Шэйху, якія павінны былі вярнуць мір у сэктар Газа і на Заходні бераг Ярдану.

Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, які добра разумее пагрозу новай вялікай вайны на Блізкім Усходзе, накіраваў у Палестыну дырэктара Цэнтральнага Выведнага Ўпраўленьня ЗША Джорджа Тэнэта, які ўвесь час з групай памочнікаў падарожнічае паміж сядзібамі палестынскага кіраўніка Арафата і ізраільскага прэм'ера Барака, намагаючыся ад варагуючых цяпер бакоў выканананьня ўзятых на сябе ў Шарм эль Шэйху абавязкаў.

І, напрыклад, як толькі над Наблусам зьявіліся ізраільскія гелікоптары, Тэнэт па тэлефоне запатрабаваў іх неадкладна адклікаць. Гэтым разам амэрыканскі пратэст прынес вынік, але як доўга яшчэ новы выбух гвалтаў будзе будзе прадухіляцца толькі амэрыканскім пасярэдніцтвам? Менавіта такое пытаньне часьцей за ўсё сустракаецца ў камэнтарах міжнародных палітычных аглядальнікаў.

Сярод іншых парушэньняў пагадненьня аб замірэньні адзначым абстрэл палестынскімі снайпэрамі ізраільскіх жаўнераў у Ерузлімскім раёне Гіло, зьякога раней былі эвакуяваныя каля 300 мсяцовых жыхароў-габрэяў. У Гэброне на Заходнім беразе ракі Ярдан падчас перастрэлкі быў паранены адзін ізраільскі жаўнер.

Ізраільцяне і палестынцы актыўна абвінавачваюць адзін аднаго ў новых актах гвалту. Прэсавы сакратар ізраільскага ўраду Нахман Шаі заявіў, што, калі палестынцы і надалей будуць такім чынам ажыцьцяўляць пагадненьне з Шарм эль Шэйху, дык пэрспэктывы аднаўленьня даверу вельмі няпэўныя.

Каб неяк прадухіліць далейшае пагаршэньне сытуацыі Ясіру Арафату і Эхуду Бараку ўчора пазваніў сам прэзыдэнт Клінтан і прыгадаў ім пастановы з Шарш эль Шэйху. Дарэчы, ў Шарм эль Шэйху было дасягнутае і нейкае тайнае паразуменьне паміж ізраільскай і палестынскай службамі бяспекі, тэкст якога дасюль невядомы. Але ёсць прыпушчэньне, што датычыць пагадненьне супольнага змаганьня з тэрарызмам Хамасу.

Разам з негатыўнымі аспэктамі сытуацыі на Блізкім Усходзе, палітычныя камэнтатары адзначаюць і пазытыўныя моманты. Як і абяцаў раней, Ізраіль адкрыў мяжу паміж Газай і Эгіптам. Пачалі вылятаць і прызямляцца самалеты ў міжнародным лётнішчы ў Газе. Адкрыўся памежны пераход Кармі паміж Газай і Ізраілям.

Але дзесяткі тысяч палестынскіх рабочых пакуль што не атрымалі дазволу вярнуцца на сваю працу ў Ізраілі. Ізраільскія ўлады паведамілі, што абмяжоўваюць удзел палестынцаў у малітве у галоўнай ерузалімскай мячэці Аль Акса, каб не дазволіць новага выбуху беспарадкаў. Лёс міру і вайны на Блізкім Усходзе па-ранейшаму вагаецца.

XS
SM
MD
LG