Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 кастрычнiка 2000 г.


Браніслава Станкевіч, Ворша

Сёньня ў Аршанскім гарадзкім судзе быў абвешчаны прысуд арганізатарам Маршу Свабоды 8-га кастрычніка…

Паводле прысуду, вынесенага судзьдзёй гарадзкога суду Алены Дзямешчанкі, старшыня аршанскай суполькі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юры Санько ды рэдактара гарадзкой незалежнай газэты "Куцейна" Віктар Андрэеў за арганізацыю недазволеных мітынгу і шэсьця 8-га кастрычніка мусяць выплаціць на карысьць дзяржавы па 150 мінімальных заробкаў кожны.

Гэты прысуд быў агалошаны пасьля двухдзённага судовага працэсу, на якім інтарэсы падсудных абараняў юрыст аршанскага вольнага прафсаюзу Алег Граблеўскі.

17-га, 18-га, 19-га кастрычніка у залі суду сабраліся шматлікія сябры ды аднадумцы спадароў Санько й Андрэева. А вось з боку сьведкаў былі сабраныя спрэс аршанскія міліцыянты. Яны мусілі пацьведзіць наяўнасьць правапарушэньня.

У якасьці доказаў пад час суду былі прадэманстраваныя відэа ды аўдыё запісы, зробленыя 8-га кастрычніка супрацоўнікамі КДБ.

Нагадаем, што Юры Санько і Віктар Андрэеў дзеля правядзеньня аршанскага Маршу Свабоды падавалі заяўку ў гарвыканкам. Ім адмовілі. На падставе гэтага і, нібыта, з прычыны, што пад час шэсьця Андрэеў ды Санько йшлі ў першым шэразе, была зробленая выснова, што зь іх, як з арганізатараў, трэба спагнаць за несанкцыянаванае мерапрыемства.

Пры канцы паседжаньня перад вынясеньнем прысуду Юры Санько заявіў, што лічыць правядзеньне гэтага працэсу адной з галоўных справаў у жыцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG