Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 кастрычнiка 2000 г.


Юры Сьвірко, Менск

Аляксандар Лукашэнка пад час галасаваньня адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта, датычныя лёсу Дзьмітрыя Завадзкага і Маршу Свабоды.

(Карэспандэнт: ) "Як Вы ацэньваеце ўчорашнюю акцыю апазыцыі?"

(Лукашэнка: ) "Вінаваты я. Чаму? Таму што я паабяцаў Захаду тры ці чатыры, можа паўгады таму назад, абвесьціўшы пэрыяд даверу, так званы пэрыяд даверу. Я паабяцаў, што мы ніводнага гэтага адмарозка не кранем пальцам… Калі яны ня будуць парушаць закон. Але яны і парушалі закон пастаянна. А вось зараз паглядзім, як адрэагуюць на гэта нашыя назіральнікі міжнародныя, якія прыбылі сюды, што яны скажуць пра нашыя выбары".

(Карэспандэнт: ) "Ярмошын нарадзіўся ў Разанскай вобласьці. Тэарэтычна ён можа балятавацца?"

(Лукашэнка: ) "Пры чым тут Масква, у нас сталіца Менск. Слухай, ты пабыў у Чэхіі і, па-мойму, забыў нават сталіцу сваёй дзяржавы".

(Карэспандэнт: ) "Вы мяне там ня бачылі. Я ў Чэхіі ня быў. Маё прозьвішча Сьвірко, Вы мяне са Сьвірыдавым блытаеце".

(Лукашэнка: ) "Ну ў Прыбалтыцы недзе там…"

(Карэспандэнт: ) "Недзе там…"

(Лукашэнка: ) "Так, недзе там. Дык ты ж ведаеш, што Менск – сталіца Беларусі?"

(Карэспандэнт: ) "Але Ярмошын па нараджэньні грамадзянін ці не? Як Вы лічыце?"

(Лукашэнка: ) "Вы што ня ведаеце біяграфію нашага прэм'ер-міністра?"

(Карэспандэнт: ) "Ведаю, таму ў Вас пытаю".

(Лукашэнка: ) "Дык што пытаць, калі Вы ведаеце?"

(Карэспандэнт: ) "Я ня ведаю, як Вы канстытуцыю трактуеце".

(Лукашэнка: ) "Я трактую так, як напісана".

(Карэспандэнт: ) "Апошняе маё пытаньне. Сёньня 100 дзён, як зьнік Завадзкі. Вам ёсьць што сказаць з гэтай нагоды?"

(Лукашэнка: ) "Я думаю, у Вас ёсьць, у каго спытаць. У вас ёсьць, у каго спытаць. Я ўсё, што хацеў сказаць з гэтай нагоды, я сказаў".

(Карэспандэнт: ) "Вы сказалі, што зробіце ўсё, каб яго знайсьці".

(Лукашэнка: ) "І мы гэта робім. Я Вам скажу, што Дзіму мы знойдзем, мы знойдзем, нават калі тым, хто яго схаваў далёка, гэта будзе невыгодна. Майце на ўвазе, вы людзі разумныя, слухайце некаторых хаця б на тэлевізіі і рабіце адпаведныя высновы".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG