Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 15 кастрычнiка 2000 г.


Віталь Цыганкоў, Менск

Паводле папярэдніх зьвесткаў ЦВК, удзел у галасаваньні ўзяло каля 62% выбаршчыкаў.

Як заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў 23.00 старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, выбары адбыліся ў 82 акругах. Усяго ў Беларусі 110 акругаў.

На першым месцы – Гарадзеншчына. Тут выбары адбыліся ва ўсіх акругах. Прагаласавала 67%. Але тут жа назіральнікі адзначаюць і найбольшую колькасьць парушэньняў.

У Берасьцейскай вобласьці, паводле ЦВК, у выбарах удзельнічала 61% выбаршчыкаў. Выбары не адбыліся ў 5-ці акругах з 16-ці: ў Берасьці і Баранавічах.

Не адбыліся выбары і ў 4-х Віцебскіх акругах, а ўсяго па вобласьці ўзялі ўдзел у галасаваньні таксама 61 % выбаршчыкаў.

У Гомельскай вобласьці, паводле ЦВК, таксама выбары адбыліся ва ўсіх акругах. Яўка – 64,5%. У вабласным цэнтры - крыху больш за 50%.

У Магілеўскай вобласьці прагаласавала 62%.

У Менскай вобласьці – 62%. Выбары адбыліся ў 15-ці акругах з 16-ці. Не адбыліся — у Барысаве.

Дагэтуль няма афіцыйных зьвестак па Менску. Менавіта тут была найменшая яўка выбаршчыкаў – паводле назіральнікаў, каля 35-40 %.

Другі тур выбараў адбудзецца праз 2 тыдні.

XS
SM
MD
LG