Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 кастрычнiка 2000 г.


Старшыня БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў і заявіў, што выбары 15-га кастрычніка нічога добрага не дадуць: "Нічога не пераменіцца. Стане горай.

Сутнасьць выбараў у тым, каб узаконіць уладу Лукашэнкі. У гэтым зацікаўленыя Масква і немцы. Масква хоча, каб яе прэтэнзіі на Беарусьі дамовы, якія яна заключыла з Лукашэнкам, зацьвердзіла паслушная ёй новая легальная "палата"

Немцы, у асобе кіраўніка Місіі АБСЭ ў Менску Ганса Гёрга Віка, дапамагаюць Маскве загнаць Беларусь у Расею ўзамен на гарантыі і павелічэньне паставак таннага газу і нафты з Расеі празь Беларусь.

Можна па-рознаму адносіцца да дэмакратычных "гэрояў", але беларусы павінныя памятаць, што людзі, схільныя прадавацца за грошы ў палітыцы, маніпуляваць грамадзтвам, імітаваць "маршы" і весьці іх у балота дзеля інтарэсаў сваіх спонсараў – гэтыя людзі ніколі не павінныя быць ва ўладзе.

Я зьвяртаюся да ўсіх беларусаў, і асабліва да адміністрацыі, дзяржаўных палітыкаў, кіраўнікоў, сяброў выбарчых камісіяў: не спрыяйце Лукашэнку фальсыфікаваць галасаваньне і праводзіць незаконныя выбары. Не падтрымлівайце яго ўладу. Гэта ўжо скончаны суб'ект. Яго зьмена ва ўладзе – пытаньне нядоўгага часу.

Каб стаць моцнымі, мы мусім аднавіць перш за ўсё нашу Беларускую Салідарнасьць. Гісторыя дае нам такі шанец. Мы ня можам яго змарнаваць.

Зянон Пазьняк,
Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"

XS
SM
MD
LG