Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 кастрычнiка 2000 г.


Злучаныя Штаты Амэрыкі сёньня заклікалі Аляксандра Лукашэнку спыніць перасьлед незалежнай свабоднай прэсы. Заява Дзярждэпартамэнту

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар у распаўсюджанай сёньня заяве адзначыў, што Вашынгтону стала вядома пра тое, што беларускія ўлады выдалі загад аб канфіскацыі абсталяваньне незалежнай друкарні Мэджык – які мусіць выкананы на наступны дзень пасьля выбараў.

Два дні таму банкаўскі рахунак друкарні быў зачынены.

Баўчэр асуджае гэтыя дзеяньні і заяўляе, што яны дадаткова характырызуюць сытуацыю ў Беларусі, у якой амаль немагчыма правесьці справядлівыя, свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Баўчар заяўляе, што ЗША заклікаюць беларускія ўлады адклікаць загад, аднавіць банкаўскі рахунак выдаветцва Мэджык і спыніць перасьлед незалежнай прэсы.

Баўчар таксама нагадвае, што ЗША не прызнаюць вынікаў нядзельных выбараў, да чаго заклікаў і ўрады іншых краінаў.

Вашынгтон, 13-га кастрычніка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG