Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз падымае кошт імпартных кампутараў


Гэта робіцца для таго, каб Расея, Казахстан і Беларусь разьвівалі ўласную вытворчасьць кампутараў.

Расея, Казахстан і Беларусь павышаюць з 25 студзеня стаўкі ўвазных пошлін на пэрсанальныя кампутары коштам да трох тысяч даляраў да 10% ад мытнага кошту. Адпаведнае рашэньне было прынятае калегіяй Эўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе РІА «Навіны».

Цяпер у адносінах да гэтага віду кампутараў пошліна не выплачваецца. Пры гэтым, адзначылі ў камісіі, рашэньне ня тычыцца партатыўных ПК і асобных відаў манаблёкаў.

«Гэтае рашэньне павінна спрыяць разьвіцьцю вытворчасьці пэрсанальных кампутараў у краінах Мытнага саюзу. Дзякуючы дыфэрэнцыяцыі па кошту тавару, яно закранае галоўным чынам офісныя ПК, а стаўкі мытных пошлін, напрыклад, на сэрвэры застануцца на ранейшым узроўні», — растлумачыў міністар гандлю ЭЭК Андрэй Сьляпнёў, словы якога перадаў прадстаўнік камісіі.

Спасылаючыся на ацэнкі экспэртаў, Сьляпнёў выказаў меркаваньне, што ў краінах МС можа вырабляцца істотна больш кампутараў, чым сёньня. «Ва ўмовах абвостранай барацьбы за экспартныя рынкі на фоне глябальнага эканамічнага крызысу, мы павінны ствараць умовы, якія будуць стымуляваць разьвіцьцё вытворчасьці высокатэхналягічных тавараў у нашых краінах», заўважыў ён.

У ЭЭК удакладнілі таксама, што зьмены пошліны закрануць у першую чаргу імпарт з Кітая, адкуль на рынак Мытнага саюзу паступае вялікая частка прадукцыі (у 2011 годзе — каля 70% усіх імпартных паставак ПК).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG