Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 кастрычнiка 2000 г.


Лідэры ўсіх дэмакратычных краінаў вітаюць сёньня перамогу апазыцыі ў Югаславіі. Чакаецца, што ўжо ў панядзелак з Югаславіі могуць быць зьнятыя міжнародныя санкцыі. Гаворачы пра былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт, у прыватнасьці, сёньня сказала:

(Олбрайт: ) "Я лічу, што вельмі важна, каб ён зрабіў крок назад і сышоў са шляху дэмакратычнага разьвіцьця Югаславіі. Людзі адкрыта выказаліся за гэта. Вельмі важна, каб новая Югаславія была краінай законнасьці, арганічна інтэграванай у дэмакратычныя структуры Эўропы. Мы імкнемся зрабіць усё магчымае, каб Югаславія была нармальнай краінай".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG