Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 02 кастрычнiка 2000 г.


Сёньня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі адбыўся пікет у падтрымку беларускай дэмакратыі і Маршу Свабоды-3, якія быў арганізаваны Беларуска-бэльгійскім цэнтрам. На сувязі ўдзельнік пікету Зьміцер Асташонак.

(Асташонак: ) "Наш цэнтар падтрымлівае дзеяньні аб'яднанай апазыцыі і сумесна ладзіць гарачую восень у Бэльгіі. Плянуееца правесьці шэраг інфармацыйных пікетаў і фотавыставаў аб становішчы ў Беларусі.

Зараз ля беларускай амбасады знаходзіцца 30 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія трымаюць плякаты з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў, усталяваньня сапраўдных свабоды выбараў і свабоды слова, прыпыненьня перасьледу за палітычныя погляды і іншыя.

Наш цэнтар падрыхтаваў афіцыйнае паведамленьне, але, як і заўсёды, з амбасады да нас ніхто ня выйшаў".

XS
SM
MD
LG