Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 верасьня 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Сёньня ля прахадной вытворчага аб'яднаньня "Шкловалакно" у Полацку сябрамі заводзкай суполкі Вольнага прафсаюза быў выстаўлены пікет. Яго ўдзельнікі пратэставалі супраць прымусовага пераводу работнікаў аб'яднаньня на кантрактную форму працы.

Як паведаміў кіраўнік прафсуполкі Віктар Сукаў, рабочыя не жадаюць працаваць па кантракце, паводле якога, яны мусяць насуперак уласнай волі удзельнічаць у сельгаспрацах і камуністычных суботніках, а таксама, пры адсутнасьці грошай у заводзкай касе, атрымліваць зарплату натуральнай прадукцыяй.

Удзельнікі пікету трымалі ў руках прафсаюзныя сьцягі, лёзунгі, якія заклікалі ўступаць у шэрагі Вольных прафсаюзаў ды плякат з надпісам "Такі кантракт – гэта рабства". Раздаваліся таксама ўлёткі з патрабаваньнем скасаваньня тых артыкулаў працоўнага пагадненьня, якія ператвараюць чалавека наёмнай працы ў бяспраўнага парабка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG