Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 верасьня 2000 г.


Заява Эўразьвязу ў справе Беларусі, прынятая 28 верасьня 2000 г.

Эўразьвяз глыбока занепакоены нядаўнімі актамі запалохваньня і перасьледу апазыцыйных сілаў ў Беларусі.

Эўразьвяз хоча нагадаць той факт, што намесьнік міністра замежных справаў Мартынаў у часе 3-й тэхнічнай канфэрэнцыі і тут, у Пастаяннай Радзе 31-га жніўня, пацьвердзіў жаданьне ўраду Беларусі захоўваць мір напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.

Тым ня менш некалькі тыдняў пасьля гэтага мы назіраем:

- што здарыўся напад на офісы прафсаюзнай газэты "Рабочы", і тысячы асобнікаў газэты былі канфіскаваныя; некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі "Рабочага" былі арыштаваныя за выступленьні на карысьць байкоту выбараў;
- (здарылася) атака на намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня спадара Анатоля Лябедзьку,
- (здарыўся) узброены напад на офіс Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі спадара Статкевіча,
- і, дадаткова, шэраг людзей былі арыштаваныя па падазрэньні ў распаўсюджваньні лістовак із заклікам да байкоту выбараў.

Затрыманьні былі зьдзейсьненыя на падставе Адміністрацыйнага кодэксу, незважаючы на абяцаньні, выказаныя дырэктару ODIHR (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) ў часе ягонага візыту ў Менск.

Гэтыя падзеі ізноў выклікаюць сумнеў, датычны абяцанага беларускім урадам жаданьня правесьці свабодныя і справядлівыя выбары. Працяг перасьледу апазыцыйных сілаў ў Беларусі кідае цень на магчымасьць дэмакратычных зьменаў ў Беларусі.

Мы спадзяемся, што Марш Свабоды, заплянаваны на 1 кастрычніка, пройдзе мірна.

Эўразьвяз ізноў заклікае ўрад Беларусі прытрымлівацца чатырох вядомых крытэрыяў, якія менскія ўлады самі ўхвалілі.

Краіны, якія маюць асацыяваны з Эўразьвязам статус, – Баўгарыя, Кіпр, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Румынія, Славацкая Рэспубліка, Чэская Рэспубліка і Турцыя, падпісалі гэтуя заяву таксама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG