Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 25 верасьня 2000 г.


Ганна Соўсь, Менск

Замежныя тэхнічныя экспэрты з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека ня будуць выконваць функцыі міжнародных назіральнікаў ў дзень выбараў у "палату прадстаўнікоў" 15 кастрычніка. Згодна з іхным мандатам, вызначаным рэкамэндацыямі трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене, яны абмяжуюцца толькі вывучэньнем сытуацыі ў Беларусі ў перадвыбарчы пэрыяд.
Аднак у дзень выбараў яны будуць, як і цяпер, знаходзіцца ў Беларусі. Пакідаць краіну на адзін дзень яны ня маюць намеру. Вось як тлумачыць сытуацыю кіраўніца групы тэхнічных экспэртаў спадарыня Элізабэт Расмусан:

(Расмусен: ) "Вельмі добра, што Вы запыталіся ў мяне пра гэта, бо акурат цяпер я займаюся вытлумачэньнем. Дазвольце мне сказаць ясна, што наш намер палягае ў тым, каб заставацца тут да часу пасьля выбараў. Нашая каманда тэхнічных экспэртаў зьбіраецца быць тут у дзень выбараў, але мы ня будзем разьмяшчаць назіральнікаў на выбарчых участках".

Сябры місіі застануцца ў краіне і пасьля выбараў. Паводле Элізабэт Расмусен, тэхнічныя экспэрты плянуюць паехаць з Беларусі 19 кастрычніка. Паводле мандату, атрыманага ў Вене, іхная дзейнасьць не прадугледжвае назіраньня ў Вене.

XS
SM
MD
LG