Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 верасьня 2000 г.


Валянціна Аксак, Менск

Сытуацыю з падручнікамі ў школах краіны на просьбу нашае менскае карэспандэнткі Валянціны Аксак камэнтуе намесьнік міністра адукацыі Генадзь Дылян.

(Дылян: ) "Усе падручнікі, якія паводле пляну павінны былі быць аддрукаваныя да пачатку навучальнага году, ужо аддрукаваныя і завезеныя ў школы. Мы мусілі былі да 1 верасьня выдаць 107 падручнікаў і мы іх выдалі. Астатнія падручнікі, якія не патрапілі ў плян першачарговага выданьня, сапраўдныя зь мінулых гадоў, пра што паінфармаваныя ўсе аддзелы адукацыі. Ім разасланыя мэтадычныя рэкамэндацыі ў справе выкарыстаньня мінулагодніх выданьняў.

Падручнікі, якія Вы назвалі, аднесеныя паводле пляну выданьня да другога прыярытэту, гэта значыць, павінны быць выдадзеныя да канца гэтага году. Але падручнік хіміі для 9-е клясы мы знайшлі мажлівасьць ужо выдрукаваць, і ён мусіў быць ужо адпраўлены ў школы. Цяпер у працы знаходзіцца яшчэ тры дзясяткі падручнікаў, якія павінны быць выдадзеныя да 1 студзеня і мы іх выдадзім",

Гэткім чынам, паводле намесьніка міністра, ня толькі ў Гомелі школьнікі пачалі навучальны год бяз поўнага камплекту падручнікаў. Такая сытуацыя па ўсёй краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG