Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 верасьня 2000 г.


Ганна Соусь, Заслаўе

(эфір 3 верасьня)
У старажытным Заслаўі сьвяткуецца Дзень беларускага пісьменства.

Сьвята распачалося з раніцы сьвяточным богаслужэньнем ў Спаса-Прэабражэнскай царкве і хросным ходам, у якім браў удзел Патрыяршы Экзарх Філарэт. Сёньня Заслаўе таксама наведала вялікая колькасьць беларускага чыноўніцтва на чале з кіраўніком лукашэнкавай адміністрацыі Міхалам Мясьніковічам.

Арганізатары сьвята ўпершыню пасьля травеньскага рэфэрэндуму 1995 году афіцыйна запрасілі беларускіх літаратараў узяць удзел у сьвяткаваньні Дня беларускага пісьменства. Але з 25 запрошаных прыехалі толькі пятнаццаць. Урачыстасьці прайгнаравала значная колькасьць пісьменьнікаў дэмакратычных поглядаў — Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў ды іншыя.

Гэтую сытуацыю камэнтуе Вольга Іпатава, якая ўзяла ўдзел у сьвяткаваньні.

(Іпатава: ) "Апошнімі гадамі было так, што сьвята пісьменства і друку абыходзілася ўвогуле цалкам без пісьменьнікаў. Называлася сьвята пісьменьніцтва і друку, а на сцэне былі артысты, былі скокі пастаянныя, і, па-сутнасьці, гэта значыла выцясьненьне беларускага слова, у той час як фасад як бы беларускасьці захоўваўся. Аднак, я баюся, каб гэта не ператваралася зноў жа ў параднасьць, таму што вось ехала я зараз на сьвята – там дзе была крама, там стаіць ужо "Магазин". Значыць, рыхтуючыся да сьвята, зьнялі беларускае слова "крама" і паставілі рускае "магазин". Дзе ж сэнс сьвята? Вось гэта турбота прысутнічае. Мы робім усё магчымае, каб нейкім чынам у грамадзтве зафіксаваць і ўзмацніць беларускае слова".

Гаварыла Вольга Іпатава.

На кніжных і прэсавых выставах, якія працягваюць сваю працу і зараз, не прадстаўленыя беларускія незалежныя выданьні.

Побач з Гарадзкім выканкамам на рынкавым пляцы, дзе разьмясьціліся асноўныя кампазыцыі, узвышаецца помнік Леніну. Напярэдадні сьвята пастамэнт пафарбавалі ў белы колер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG