Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 31 жніўня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Інтэрвію Дэвіда Джонсанa, амбасадара ЗША ў АБСЭ, чыя дэлегацыя сёньня рэзка скрытыкавала ўчорашняе рашэньне тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене.

(Джонсан: ) "Я надалей засяроджваю сваю ўвагу на чатырох умовах, якія былі высунутыя "тройкай", і якіх усе мы тут прытрымліваліся. Я гляджу на гэтыя крытэры, на гэтыя ўмовы, і я ня бачу таго прагрэсу, пра які іншыя думаюць, што бачаць яго. Што да Выбарчага кодэксу, дык так, былі некаторыя малыя зьмены, але яны былі зробленыя вельмі позна. Усе ведаюць, што важная не сытуацыя ў дзень выбараў, але важная сама атмасфэра падчас перадвыбарчай кампаніі. Мы стаім ужо блізка да выбараў, і ці могуць ужо нешта зрабіць улады, каб даць апазыцыі сапраўды легітымны шанц, – вельмі сумнеўна. Я ня бачу, каб беларускія ўлады зьдзейсьнілі сапраўдны прагрэс у выкананьні гэтых умоваў. Мы маем абяцаньні, але ня маем прагрэсу. Важна, аднак, каб была нейкая прысутнасьць, каб нехта сачыў за тым, што дзеецца ў Беларусі. Мы там маем амбасаду і добрых працаўнікоў, якія адсочваюць сытуацыю. Аднак мы ня хочам, каб АБСЭ хоць неяк было выкарыстанае, каб надаць гэтым выбарам у Беларусі шыльду незаслужанай легітымнасьці, бо яны не адпавядаюць стандартам дэмакратычных выбараў".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG