Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 жніўня 2000 г.


Гутарыла Алена Радкевіч

Напярэдадні канфэрэнцыі ў Вене некаторыя палітыкі, якія называюць сябе апазыцыйнымі зьвярнуліся зь лістом да эўрапейскіх структураў з заклікам прыслаць назіральнікаў на выбары. Бо адваротнае яны лічаць памылкай. Ці ўлічвае беларуская дэлегацыя ад апазыцыі гэты факт?

(Глод: ) "Так, сёньня пад час размовы з Анатолем Лябедзькам мы закраналі гэтую тэму. Ён мне казаў, што ведае пра ліст трох – Абрамавай, Навасяда, Фядуты. Лябедзька заўважыў, што гэтыя людзі не прадстаўляюць нейкай уплывовай палітычнай сілы. За імі не стаяць партыі ці рухі. Але ў цэлым – гэта вельмі негатыўны ліст. Негатыўны для апазыцыі беларускай. Бо, як сказаў Анатоль Лябедзька, гэта чарговы раз пакажа, што ў Беларусі няма адзінства апазыцыі. Захад і так не разумее, хто больш дэмакратычны, а хто менш дэмакратычны. Хто большы апазыцыянэр, хто меншы апазыцыянэр. Як я зразумеў, пэўным чынам Анатоль Лябедзька ў сваім выступе будзе гаварыць і пра праблему адсутнасьці еднасьці на дадзеным этапе. На дадзеным этапе – я хачу падкрэсьліць гэтае слова. Бо трэба памятаць, што амаль год, пакуль не надышоў час выбараў, апазыцыя была ўсё ж аб'яднанай"

XS
SM
MD
LG