Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 жніўня 2000 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Пасьля амаль двух гадоў ад часу адкліканьня з Багдаду групы міжнародных інспэктараў, Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў спрабуе аднавіць кантроль за разбраеньнем Іраку. Дзеля гэтага створаная гэтак званая Камісія кантролю, праверкі ды інспэкцыі на чале з Гансам Бліксам, якая спадзяецца яшчэ ў гэтым месяцы атрымаць дазвол аднавіць працу.

Згодна рэзалюцыі ААН са сьнежня мінулага году, ад супрацоўніцтва Багдаду з новай групай інспэктараў і ад цалкавітага адмаўленьня Багдаду ад зброі масавага зьнішчэньня, залежыць скасаваньне міжнародных санкцыяў супраць Іраку. Аднак у панядзелак у часе сустрэчы з вайсковымі камандзірамі, Садам Гусэйн адхіліў магчымасьць супрацоўніцтва з міжнароднымі інспэктарамі. Афіцыйны Багдад не пагаджаецца таксама са зьместам рэзалюцыі ААН і дамагаецца ўнясеньня зьменаў у яе. Падтрымоўвае Багдад у гэтым Расея, але не пагадажаюцца на ніякія зьмены прадстаўнікі ААН і ЗША. Рэжым Гусэйна не ўхваляе таксама склад камісіі, якую Ганс Блікс фармуе ужо каля 4-х месяцаў.

Ірак наагул цьвердзіць, што санкцыі закончыліся правалам, а створаны Вашынгтонам антыірацкі саюз – крышыцца.

"З кожным днём міжнародны клімат становіцца ўсё больш прыхільны ў дачыненьні да Іраку", – напісала ўчора ўрадавая газэта "Аль-Джумхурыя". Ірацкія газэты абшырна камэнтуюць ліст міністра замежных справаў Расеі Іванова да генэральнага сакратара ААН Кофі Анана. У лісьце Іваноў нібыта сьцьвярджае, што у выніку эканамічных санкцыяў супраць Іраку Расея страціла на прыпыненьні гандлю з Іракам каля 30-ці мільярдаў даляраў, і Багдад ня можа вярнуць Маскве амаль 8 мільярдаў даляраў запазычанасьці. Ірацкае тэлебачаньне ахвоча паказвае, як усьлед за прэзыдэнтам Вэнэзуэлы Гуго Гафэзам, шэраг замежных дыпляматаў пачынаюць навязваць кантакты з Багдадам.

У кожным разе, жывучасьць рэжыму Гусэйна пацьвердзіў і адзін з прадстаўнікоў міністэрства абароны ЗША, які адзначыў: "Садам лічыць, што справы ідуць паводле ягонага меркаваньня, што ён перажыў адміністрацыю Буша і ў стане перажыць і Клінтана" – сказаў дыплямат. Некаторыя дыпляматы з Рады Бясьпекі ААН лічаць, што Вашынгтон дапусьціў памылку, адкрыта заклікаючы да адхіленьня Гусэйна ад улады і выдзяляючы на гэта два гады таму 97 мільёнаў даляраў.

Між тым ангельская газэта The Guardian піша, што гэтыя грошы былі "растрачаныя". "Вялікім марнатраўствам сродкаў" лічыць іх выдаткоўваньне лідэр найбуйнейшай у Іраку апазыцыйнай групоўкі – Ірацкага Нацыянальнага Кангрэсу Ахмэд Халябі. Першапачаткова плянавалася пастаўкі зброі найбуйнейшым апазыцыйным групоўкам: Курдам і збунтаваным шыітам. Аднак дазбраеньне ірацкіх Курдаў непрыймальнае для саюзьніка ЗША –Турцыі, якая вядзе з Курдамі працяглую вайну. У сваю чаргу, дапамога шыітам, якія маюць свае базы на тэрыторыі Ірану, малаверагодная з прычыны напружаных адносінаў паміж Вашынгтонам і Тэгэранам.

Акрамя таго, дзярждэпартамэнт ЗША пабаяўся, што заміж супраць Гусэйна зброя будзе ўжытая для міжапазыцыйных разборак. У выніку ніводная групоўка не атрымала падмацаваньня, а грошы вырашана выдаткаваць на менш рызыкоўныя акцыі. За тры мільёны даляраў у Нью Ёрку была арганізаваная канфэрэнцыя разьлічаная на абьяднаьне ірацкай апазыцыі. Аднак форум збайкатавалі падтрымоўваныя Іранам шыіты. Таксама ірацкія апазыцыйныя лідэры палічылі зьезд марнатраўствам грошай, паколькі яны вярнуліся да амэрыканскіх арганізатараў мерапрыемства. У знак пратэсты, яны правялі у Лондане сваю канфэрэнцыю за суму у дзесяць разоў меншую. Ахмэд Халябі, лідэр найбуйнейшай у Іраку апазыцыйнай групоўкі лічыць,

З другога боку, неафіцыйна ірацкія прадстаўнікі прызнаюць, што адмова прыняць міжнародных інспэктараў можа мець для Багдаду вельмі сурьёзныя наступствы. Незважаючы на супраціў з боку арабскага сьвету і шэрагу іншых краін, якія шкадуюць цывільнага насельніцтва Іраку, непрымірымая пазыцыя Гусэйна можа выклікаць дыпляматычную альбо нават ваенную канфрантацыю са Злучанымі Штатамі. Пакуль Белы Дом прызнае, што няма доказаў таго, што Багдад аднавіў свае праграмы у галіне ўзбраеньня, акрамя таго, што праводзіць выпрабаваньні з ракетамі малога радыюса дзеяньня. Аднак міністар абароны ЗША Коэн адзначыў, што Вашынгтон гатовы ізноў ужыць супраць Багдаду сілу, калі Ірак пачне разбудоўваць свой хімічны і біялягічны патэнцыял або зьвернецца супраць Курдаў ды суседзяў.

XS
SM
MD
LG