Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 жніўня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Як стала вядома, учора ўвечары паводле санкцыі Генэральнай пракуратуры Ўкраіны быў арыштаваны муж віцэ-прэм'еркі ўкраінскага ўраду Юліі Цімашэнкі, якая адказвае за паліўна-энэргетычны комплекс. Аляксандар Цімашэнка абвінавачваецца ў крадзяжы сродкаў на суму 800 тысячаў даляраў. Разам зь ім па крымінальнай справе праходзіць намесьнік Генэральнага дырэктара ЕЭС Украіны Валеры Фальковіч, якога абвінавачваюць у пастаўках расейекага газу ў Вялікую Брытанію.

У некаторых сродках масавай інфармацыі Расеі, у прыватнасьці, у Інтэрнэце, выказваецца меркаваньне, што да арыштаў спрычыніўся прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, і гэтыя арышты могуць прывесьці да адстаўкі ўраду.

Мы зьвязаліся па тэлефоне з карэспандэнтам бюро Радыё Свабода ў Кіеве Іванам Рыбалкам, які выказаў сваю думку адносна гэтых паведамленьняў.

(Рыбалка: ) "Не, гэта немагчыма! Справа ў тым, што асобаў, блізкіх да Юліі Цімашэнкі, арыштоўваюць ужо не ўпершыню. Арыштаваны старэйшы памочнік Юліі Цімашэнка Мікола Сывульскі.
Юлія Цімашэнкі заяўяла ўжо раней, што яна, незважаючы на гэта, будзе працаваць. Праз Інтэрфакс распаўюджаная інфармацыя аб тым, што яна лічыць арышт ейнага мужа палітычнай акацыяй. На думку назіральнікаў, гэта ніяк ня можа прывесьці да адстаўкі ўраду. Паводле няспраўджанай пакуль інфармацыі, арыштаваны таксама брат прэм'ер-міністра Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Мы зараз правяраем гэтую інфармацыю.

Але абодва арышты, калі інфармацыя ў другім выпадку атрымае пацьверджаньне, на маю думку, не паўплываюць на лёс ураду.
Раней былі заявы з боку Юліі Цімашэнкі аб тым, што пракуратура дзейнічае ў інтарэсах адной зь бізнэсовых груповак, да якой належаць прадпрымальнік Грыгоры Суркіс і першы віцэ-сьпікер парлямэнту Мідвідчук. Прозьвішча прэзыдэнта Юлія Цімашэнка пры гэтым ня згадвала".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG