Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 жніўня 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(эфір 21 жніўня)
Бераставіцкія ўлады зноў пачынаюць высяляць з кватэры сям'ю праваслаўнага сьвятара Івана Спасюка з пасёлку Пагранічны. На 25 жніўня ён выклікаецца ў суд.

Іван Спасюк па пошце атрымаў позву, якою ён выклікаецца ў суд, як пазначана, — "на гутарку пра высяленьне". У позьве няма ані даты, ані пячаткі, ані прозьвішча судзьдзі. Пагатоў, не патлумачана — на падставе чаго плянуецца высяленьне.

Першыя спробы выселіць сям'ю Спасюкоў з трыма малымі дзецьмі былі зробленыя некалькі месяцаў таму. Аднак не знайшлося рэальных падставаў для гэтага. Як вядома, выселіць з кватэры можна толькі праз суд. Але патрэбныя важкія прычыны. Можа, такія нарэшце знайшліся?

Я пацікавіўся наконт гэтага ў канцылярыі Бераставіцкага раённага суда. Аказалася, што — нічога новага. Спасюк выклікаецца ў суд на падставе ўсё той жа заявы з раённага выканкаму. Быццам бы бацюшка заняў кватэру гвалтам, ня маючы ордэра, — няўпэўнена патлумачылі мне ў канцылярыі. Разумеючы, што гэта нерэальна.

Але яго яшчэ не высяляюць. Гэта будзе толькі гутарка, — сказалі мне. Гутарыць са сьвятаром будзе сам старшыня раённага суда Мікалай Панок. Такую ж позву атрымала й Алена Спасюк — жонка сьвятара, хаця яна ў кватэры не прапісана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG