Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 жніўня 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У пятніцу ўвечары ў Бераставіцкім раёне была затрыманая ініцыятыўная група праваслаўнага сьвятара Івана Спасюка, які зьбіраецца балятавацца ў "Палату прадстаўнікоў" у Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №54.

Іван Спасюк два тыдні таму адседзеў пяць сутак арышту за непадпарадкаваньне міліцыі. Гэта была апошняя падзея ў ланцугу перасьледу ўладамі сьвятара, які заснаваў у пасёлку Пагранічны прыход Беларускае Народнае Праваслаўнае царквы.

Каб засьцерагчыся ад далейшых рэпрэсіяў, Іван Спасюк вырашыў стаць дэпутатам. У ягонай ініцыятыўнай групе 14 чалавек. Пакуль яны зьбіралі подпісы ў Пагранічным, іх ніхто не чапаў. Аднак учора чацьвёра маладзёнаў з групы падтрымкі пачалі зьбіраць подпісы ў вёсцы Паплаўцы. А восьмай гадзіне ўвечары іх затрымала міліцыя. Маўляў, яны "чапляліся да людзей". А ў Віктара Якавіцкага міліцыянтам не спадабаўся пашпарт. Усіх чацьвярых даставілі ў Бераставіцу ў міліцыю. Толькі калі туды прыехаў сам Іван Спасюк, удзельнікаў ягонае ініцыятыўнае групы адпусьцілі. Гэта адбылося блізка паўночы.

Іван Спасюк лічыць, што ўлады імкнуцца перашкодзіць яму сабраць патрэбную колькасьць подпісаў, каб зарэгістравацца кандыдатам на выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG