Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 жніўня 2000 г.


Галіна Прыгара, Ню-Ёрк

У нядзелю ў Ню-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З інфармацыяй – наш ню-ёрскі карэспандэнт Галіна Прыгара.

Гэтым разам паседжаньне, якое праходзіла пад кіраўніцтвам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, было прысьвечанае падрыхтоўцы да чарговай, 23-яй сэсіі Рады, якая адбудзецца 1 верасьня ў Кліўлэндзе, штат Агайа.

Быў зацьверджаны парадак дня Сэсіі, які ўтрымлівае справаздачу Старшыні Рады, абмеркаваньне палітычнай сытуацыі, зьмену Статуту і прыём новых сябраў.

Дарэчы, на паседжаньні прэзыдыюму былі прынятыя ў Раду кіраўнік беларускага інфармацыйнага Цэнтру ў Празе Ўладзіслаў Яндзюк і былы дырэктар беларускай службы радыё "Свабода" Вячка Станкевіч.

Як стала вядома, ў працы Сэсіі возьмуць удзел члены Рады з ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, Літвы і Чэхіі. Адразу пасьля Сэсіі рады там жа, у Кліўлэндзе, у беларускім цэнтры Полацак, пройдзе 24-ты зьезд беларусаў Паўночнай Амэрыкі, які зьбярэ некалькі сотняў беларусаў як старой, гэтак і новай хвалі эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG